Дзейнасць

Дзейнасць Міністэрства інфармацыі ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў 2017 годзе

Міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сферы друку і інфармацыі — адна з прыярытэтных задач у  дзейнасці Міністэрства інфармацыі.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2016 г. № 68р Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі.

6—7 лютага 2017 года адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь губернатара Кастрамской вобласці. У рамках візіту адбыліся сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўні, было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Кастрамской вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

14—16 сакавіка 2017 года адбыўся рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Кастрамскую вобласць. Візіт арганізаваны бакамі для развіцця дагаворанасцей, дасягнутых па выніках сустрэчы Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Губернатара Кастрамской вобласці, якая адбылася месяц таму.

У рамках мерапрыемстваў ІV Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў вобласці друку і інфармацыі.

З кастрамскім бокам таксама падпісаны План мерапрыемстваў на
2017—2019 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

З мэтай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на працягу 2017 года арганізаваны і праведзены сустрэчы кіраўнікоў Міністэрства інфармацыі з главамі пасольстваў Вялікабрытаніі, Кітая, Кыргызстана, Таджыкістана, Польшчы, Румыніі, Украіны, Эквадора, кіраўнікамі міжнародных арганізацый — ПРААН і ЮНІСЭФ у Рэспубліцы Беларусь.

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Праграмай развіцця ААН (ПРААН) падпісана Інфармацыйная стратэгія Рэспублікі Беларусь па паўнапраўным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства і рэкамендаваных стандартаў інфармацыйных матэрыялаў па тэматыцы праблем людзей з інваліднасцю. Плануецца правядзенне рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне дадзенай тэматыкі.

Таксама праведзены рабочыя сустрэчы ў ходзе візітаў у Рэспубліку Беларусь Главы праграмы па развіцці СМІ ўпраўлення Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў і па справах Садружнасці Нацый Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Эндзі Прайсам, намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Марэкам Зюлкоўскім, Часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі, Выканаўчым дырэктарам Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Анатолем Іксанавым, спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве, членам Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міхаілам Швыдкім.

Далейшае развіццё атрымала супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку па рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па стварэнні агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы на 2016—2020 гады.

У 2017 годзе ўстановай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Савецкая Беларусь» працягнуты выпуск буйнейшых саюзных друкаваных СМІ — грамадска-палітычных газет «Саюз. Беларусь—Расія» (выданне  Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, выпускаецца рэдакцыямі газет «Савецкая Беларусь» і «Расійская газета»), «Саюзнае веча» (газета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, у Беларусі з’яўляецца дадаткам да «Народнай газеты», на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі выходзіць у складзе штодзённай газеты «Камсамольская праўда»).

Таксама працягнута супрацоўніцтва паміж РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», газетай «Літаратурная газета», журналамі «Наш сучаснік» і «Замежная літаратура», шэрагам выданняў рэгіёнаў Расіі. Беларускімі дзяржаўнымі рэгіянальнымі СМІ праводзіўся рэгулярны абмен матэрыяламі з рэдакцыямі Расійскіх рэгіянальных газет, рыхтаваліся тэматычныя нумары, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Прадоўжана рэалізацыя ініцыяванага Міністэрствам інфармацыі медыйнага праекта «Масква — Мінск» у рамках пратакола аб узаемадзеянні паміж газетамі «Вячэрняя Масква» і «Вячэрні Мінск», якія прадугледжваюць узаемны абмен і публікацыю інфармацыйных матэрыялаў аб жыцці сталіц дзвюх дзяржаў. Рэдакцыі правялі рад сумесных акцый. Аб адной з іх, прымеркаванай да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, намеснік галоўнага рэдактара «Вячэрняй Масквы» А. Бялянчаў дакладваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у час прэс-канферэнцыі расійскім рэгіянальным СМІ.

Умацаванню сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй садзейнічае ўзаемадзеянне з расійскімі рэгіёнамі. У 2017 годзе значная ўвага ўдзялялася інфармацыйнаму ўзаемадзеянню Рэспублікі Беларусь з Валагодскай, Калінінградскай, Кастрамской, Ленінградскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Новасібірскай абласцямі, Краснадарскім краем, Рэспублікай Карэлія, гарадамі Масква і Санкт-Пецярбург.

У рамках выставы «СМІ ў Беларусі» былі прадстаўлены, у тым ліку СМІ беларускай дыяспары, экспазіцыі Саюзнай дзяржавы, МІА «Расія сёння», рэгіянальных СМІ Расійскай Федэрацыі.

Міністэрствам інфармацыі прадоўжана мэтанакіраваная работа па фарміраванні сучаснага інфармацыйнага і камунікацыйнага асяроддзя СНД. Развіццю інтэграцыйных працэсаў у сферы агульнагуманітарнага супрацоўніцтва, адукацыі, навукі, культуры, спорту, турызму, захаванню культурнай спадчыны і навакольнага асяродзя, а таксама агульнай інфармацыйнай прасторы садзейнічае дзейнасць Савета па гуманітарным супрацоўніцтве (СГС) і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС).

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Карлюкевіч прызначаны прадстаўніком ад Рэспублікі Беларусь у Савет па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Міністэрства інфармацыі сумесна з сусветнай асацыяцыяй рускай прэсы, органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі зацікаўленымі 11—15 ліпеня 2017 года праведзены ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы і ХІІ Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучага: прыярытэты сучаснай цывілізацыі», у якіх прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў медыясупольнасці з 59 краін свету, а таксама міжнародных арганізацый.

12 ліпеня 2017 года адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім перад удзельнікамі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.



000084_475621.jpg

У рамках пленарнага пасяджэння медыяфоруму тэмамі панэльных дыскусій сталі: «Вызавы і магчымасці: суверэнітэт, інтэграцыя, глабалізацыя», «СМІ ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі».

У мэтах замацавання статусу нашай краіны як цэнтральнай дыялогавай пляцоўкі ўсходнееўрапейскага рэгіёна, прасоўвання нацыянальных інтарэсаў Міністэрства інфармацыі прадоўжыла работу па развіцці праекта «Мінская ініцыятыва». У 2017 годзе ў рамках міжнароднага гуманітарнага праекта адбыўся семінар перакладчыкаў і прэзентацыя літаратурнага альманаха  Terra Poetica, які сабраў у сабе паэтычныя і празаічныя творы пісьменнікаў з трох краін — Беларусі, Расіі і Украіны.

1—7 мая МЗС сумесна з Мінінфармам і іншымі зацікаўленымі арганізаваў прэс-тур прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь. Удзельнікамі прэс-тура з’яўляліся прадстаўнікі цэнтральных і рэгіянальных СМІ КНР.


knr.jpg

У ходзе мерапрыемства былі наведаны беларускія вытворчыя прадпрыемствы, сумесныя беларуска-кітайскія вытворчыя прадпрыемствы, гісторыка-культурныя аб’екты. Мерапрыемствы прэс-тура шырока асвятляліся дзяржаўнымі друкаванымі і электроннымі СМІ.

У 2017 годзе Міністэрствам інфармацыі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з арганізацыямі беларускай дыяспары за мяжой.

Сярод іх патрэбна адзначыць праведзены Міністэрствам інфармацыі сумесна з Апаратам Упаўнамочанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей рэспубліканскі конкурс сярод журналістаў і рэдакцый СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Спецыяльна для суайчыннікаў за мяжой выдаецца газета «Голас Радзімы» (дадатак да выдання «The Minsk Times»), журнал «Беларусь.Belarus» (выходзіць на беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай і польскай мовах).

У мэтах распаўсюджвання аб’ектыўнай інфармацыі аб падзеях у Рэспубліцы Беларусь, знаёмства з дасягненнямі рэспублікі Міністэрствам інфармацыі сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй праводзіцца работа па далейшым прасоўванні на інфармацыйныя рынкі блізкага і далёкага замежжа спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» і міжнароднага радыё «Беларусь».

Праводзіцца работа па дастаўцы беларускіх друкаваных СМІ арганізацыям суайчыннікаў за мяжой. У прыватнасці, Мінінфарм узгадніў рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» бясплатную рассылку ў 2018 годзе 170 экзэмпляраў газеты «Голас Радзімы» для прадстаўнікоў беларускіх дыяспар за мяжой. Рэестр рассылкі ўключае атрымальнікаў у Арменіі, Башкартастане, Грузіі, Ізраілі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, Расіі, Узбекістане, Украіне, Францыі і Эстоніі.

Акрамя таго, РУП «Белсаюздрук» ажыццяўляе рассылку перыядычных выданняў Беларусі ў Пасольства ў Расійскай Федэрацыі перыядычнасцю адзін раз у тыдзень. У лік гэтых выданняў уваходзяць газеты «Савецкая Беларусь», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Сельская газета», «7 дзён», «Зорка», «Культура», журналы «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская думка».

У 2017 годзе беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі прынялі ўдзел у спецыялізаваных кніжных выставах у Літве, Францыі, Чэхіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Казахстане, Сербіі, Таджыкістане, дзе правялі тэматычныя прэзентацыі выданняў, выпушчаных да знакавай даты — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.